Карэспандэнты АНТ бяруць інтэрв'ю ў Зянона Пазняка.

Карэспандэнты АНТ бяруць інтэрв'ю ў Зянона Пазняка.

Каля 30 чалавек пікетавалі 21 красавіка прадстаўніцтва аўтаканцэрна «Фальксваген» у Нью-Ёрку. Яны пратэставалі супраць таго, што кампаніяй «Шкода», 100% акцый якой належаць «Фальксвагену», выступае фундатарам чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску.

Пратэстоўцы лічаць, што да таго часу, пакуль улада ў Беларусі кантралюецца рэжымам Лукашэнкі, такое фундаванне — гэта фінасавая падтрымка афіцыйных беларускіх уладаў.

Удзельнікі мітынгу запатрабавалі неадкладна вызваліць і рэабілітаваць палітвязняў, а таксама правесці свабодныя дэмакратычныя выбары.

Пітет зладзіла эмігранцкая арганізацыя «Беларусы ў выгнанні». Сярод удзельнікаў былі: старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай Партыі БНФ Зянон Пазьяк, кіраўнікі «Беларусаў у выгнанні» Дзмітры Шчыгельскі і Яўген Іванюк, адна з кіраўніцаў Беларуска-Амерыканскага задзіночаньня Алла Орса-Рамана, юрыст Юрась Зянковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?