У нядзелю, 21 красавіка, над уваходам на станцыю метро «Няміга» актывісты моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду!» — «Zmena» вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і партрэт палітвязня з подпісам «Свабоду Міколу Статкевічу».
Як піша ў сваім фэйсбуку актывіст Павел Вінаградаў, побач са сцягам і партрэтам яны паставілі калонку і ўключылі песню «Ляписа Трубецкого» «Belarus Freedom».
***
Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зняволення за падзеі 19 снежня 2010.
Відэа belsat.eu
Каментары