Трагедыя ў Маладзечне: кіроўца не вінаваты ў смерці дзяўчыны на пераходзе
Паводле папярэдняй версіі следства, кіроўца аўтамабіля МАЗ не вінаваты ў гібелі 23-гадовай дзяўчыны, якая трапіла пад кола грузавіка.
Нагадаем, што здарэнне адбылося 21 сакавіка побач з пешаходным пераходам на вуліцы Лібава-Роменская каля чыгуначнага вакзала ў Маладзечне.
Аб выніках расследавання распавёў следчы Маладзечанскага раённага аддзела Следчага камітэта Віктар Зяневіч.
Па словах Зяневіча, магчыма, у працэсе расследавання будуць выяўленыя новыя факты.
Але, паводле вынікаў папярэдняга расследавання, 51-гадовы кіроўца МАЗа не мог бачыць дзяўчыну, якая трапіла пад кола яго грузавіка.
Кіроўца не парушаў хуткаснага рэжыму. Ён прытармазіў на пешаходным пераходзе, праехаў «зебру» і спыніўся, пачуўшы крыкі жанчын, якія стаялі на аўтобусным прыпынку.
Па словах відавочцаў, дзяўчына, размаўляючы па мабільным тэлефоне, ступіла на праезную частку і трапіла пад кола МАЗа.
Каментары