20-гадовы мінчук загінуў у войску праз неасцярожнае абыходжанне са зброяй
Вайсковец тэрміновай службы атрымаў смяротнае раненне праз неасцярожнае абыходжанне са зброяй, паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Інцыдэнт адбыўся 11 красавіка. Праводзяцца следчыя дзеянні.
«Вайсковае ведамства выказвае спачуванні родным і блізкім загінулага вайскоўца і акажа дапамогу ў адпаведнасці з заканадаўствам», — падкрэслілі ў Мінабароны.
Часць, у якой адбылася трагедыя, не называецца. Вядома, што загінуў мінчук, 1993 года нараджэння, здарэнне адбылося ў Мінску.
Каментары