Наваполацкі сябар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Ілля Багданаў паведаміў, што ў справе «аб здрадзе дзяржаве» ён зноў мае статус сведкі, а не падазраванага,як раней. У незаконных кантактах з замежнымі спецслужбамі вінавацяць земляка Багданава,
Андрэй Гайдукоў ад 8 лістапада знаходзіцца пад вартай: за выключэннем аднаго месяца, калі яго трымалі ў віцебскім СІЗА, хлопца трымаюць у мінскім следчым ізалятары КДБ. Ілля Багданаў спачатку праходзіў па гэтай справе ў якасці сведкі. Аднак пры канцы мінулага года, падчас допыту ў следчага Алега Барысевіча, яму было паведамлена, што яго пераводзяць у статус падазраванага.
Прыкладна тыдзень таму, пасля адпаведнага хадайніцтва адваката, Іллю Багданава зноў перавялі ў сведкі. Але
пэўны час ён не распавядаў пра гэта журналістам, бо, паводле ягоных словаў, «ад спецслужбаў можна чакаць усяго».Хлопец
Ад 8 лістапада штомесяц тэрмін следства працягваюць, але да суду ці да таго, каб адпусціць яго за недаказанасцю віны, за 5 месяцаў справа так і не дайшла.Што да Андрэя Гайдукова, якога вінавацяць у здрадзе дзяржаве «шляхам агентурнай дзейнасці», то таямніцы следства ўсё яшчэ застаюцца таямніцай.
Знаёмыя і сваякі лічаць абвінавачанне Гайдукова ў шпіянажы бязглуздым, і звязваюць пераслед з боку КДБ з апазіцыйнымі поглядамі хлопца.Бо і раней ён неаднаразова быў папярэджаны «асобамі ў цывільным» пра верагодныя «непрыемнасці».
Каментары