Дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта.
Ведамства ў розныя гады ўзначальвалі Ніна Шпак і Алег Праляскоўскі. У 2010 цэнтр узначаліў Аляксандр Базанаў, былы супрацоўнік пасольства Беларусі ў Нямеччыне. А яшчэ перад гэтым ён займаў пасаду прэс-сакратара КДБ. Менавіта тым часам датуюцца апошнія публічныя выступы Базанава. Уваходзіць у спіс неўязных на тэрыторыю Еўрасаюза.У функцыі Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра ўваходзіць забеспячэнне Аляксандра Лукашэнкі і Адміністрацыі прэзідэнта сацыялагічнай інфармацыяй. На сайце напісана, што ІАЦ займаецца «фарміраваннем стратэгічных накірункаў дзяржаўнай палітыкі».
У намесніках у Базанава ходзіць «заходнерус», змагар з беларускай мовай і нацыяналізмам і прыхільнік адзінства «трыадзінага рускага народа» Леў Крыштаповіч.
***
Цытата: Яны [амерыканцы] рашаюць пытанні з пазіцыі перавагі рэсурсаў.
Папрок на адрас амерыканцаў за іх палітыку ў дачыненні да Беларусі.
***
Біяграфіі ў адкрытым доступе няма.
Каментары