Галоўны дзяржаўны санітарны доктар Ігар Гаеўскі заявіў пра стабілізацыю сітуацыі з захворваннем на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў Беларусі. Пра гэта ён паведаміў 13 лютага напрэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле яго слоў, пачынаючы з чацвёртага тыдня гэтага года адзначаецца некаторы ўздым сезоннага захворвання, «прычым не на грып, а на групу вострых рэспіраторных вірусных інфекцый». «На сёння мы адзначаем стабілізацыю сітуацыі. У шэрагу рэгіёнаў Гродзенскай і Брэсцкай абласцей захворванне захоўваецца. Думаю, што з наступнага тыдня ўздым, які мы фіксуем, паступова пачне зніжацца да нормы», — сказаў Гаеўскі. Ён заявіў, што сёлета пакуль не заўважаў нейкіх асаблівасцяў працякання перыяду ўздыму захворвання на ВРІ.
Сярод захварэлых на сёння прыкладна 60% дзяцей і 40% дарослых. На каранцін закрыта сем школ; было восем, але адна адкрылася ў пачатку тыдня.
Вірусы грыпу складаюць ад 5% да 30% у структуры захворвання на ВРІ. «Гаварыць аб эпідэміі грыпу не даводзіцца», — сцвярджае ён.
Выканаўца абавязкаў намесніка дырэктара па навуковай рабоце Рэспубліканскага
Гаеўскі перакананы, што «нічога экстраардынарнага, вельмі нестандартнага, таго, што можа выклікаць нейкую дэстабілізацыю, у краіне не адбываецца».Міністэрства аховы здароўя своечасова прыняла ўсе прэвентыўныя меры: быў працягнуты рэжым працы паліклінік, арганізавана дзяжурства ўрачоў у паліклініках у нядзелю, да працы з пацыентамі прыцягваліся
Каментары