Бабруйскія актывісты аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» 12 лютага распачалі ўсебеларускую кампанію «Хваля Салідарнасці», мэтай якой ёсць падтрымка беларускіх палітвязняў. У акцыях узялі ўдзел таксама актывісты Маладых хрысціянскіх дэмакратаў, Аб’яднанай грамадзянскай партыі і прафсаюза РЭП.
Як распавяла каардынатарка аргкамітэта БХД па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук, актывісты распаўсюдзілі сотні ўлётак і плакатаў з інфармацыяй пра палітвязняў па паштовых скрынях бабруйчанаў і сценах дамоў.
Апроч таго, яны на працягу некалькіх дзён на вуліцах гораду раздавалі гараджанам паштоўкі з заклікам падпісаць іх і даслаць палітвязням — бабруйчаніну, актывсіту БХД Яўгену Васьковічу і зняволенаму ў Бабруйску праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.Таксама яны вывесілі дзве расцяжкі з заклікам да вызвалення палітвязняў: адзін — на прыпынку грамадскага транспарту «Яловікі», другі — на ўездзе ў горад.
ГараджанеСёння ўсе гэтыя паштоўкі былі дасланыя палітвязням.па-рознаму рэагавалі на просьбу, многія не хацелі камунікаваць, казалі, што нічога не ведаюць пра палітвязняў, і толькі некаторыя знайшлі ў сабе мужнасць выказаць некалькі словаў у падтрымку.
Марафон «Хваля Салідарнасці» пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску.
-
Бяздомны-эрудыт, які знік у Гомелі, знайшоўся ў рэанімацыі. Ён вядомы па блогу папулярнага тыктокера
-
Як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў» ФОТА
-
Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог
Каментары