Расія і Беларусь працягваюць перамовы пра адваротныя пастаўкі паліва з беларускіх НПЗ на расійскі рынак, паведаміў 23 студзеня напрэс-канферэнцыі ў Маскве намеснік кіраўніка Мінэнерга РФ Павел Фёдараў.
«Перамовы ідуць, дасягнута разуменне на першы квартал гэтага года, падпісаны балансы, ёсць разуменне па механізме вяртання, па аб’ёмах. Мы разлічваем на 2 млн. тон, якія ў нас будуць у якасці рэзерву», — цытуе Фёдарава агенцтва
Паводле яго слоў, для Беларусі «расійскі рынак сёння з’яўляецца прыбытковым кірункам пастаўкі». «Для нас гэта будзе добрай дадатковай крыніцай прапановы і праходжання пікавага попыту», — дадаў ён.
Каментары