Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Перспектыва» звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з прапановай скасаваць Міністэрства гандлю. Электронны ліст быў адпраўлены ў Адміністрацыю прэзідэнта 23 студзеня.
Старшыня савета РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка паведаміў БелаПАН, што звярнуцца да прэзідэнта з такой прапановай прымусіла заява намесніка міністра гандлю Вячаслава Драгуна на
У звароце адзначаецца, што Мінгандлю спрабуе навязаць дзяржаве лішнія адміністрацыйныя працэсы, каб поўнасцю ліквідаваць рэшткі дробнарознічнага гандлю праз кіёскі.Аўтары паслання лічаць, што барацьба з некалькімі сотнямі такіх аб’ектаў, што засталіся з пяці тысяч, якія функцыянавалі ў краіне некалькі гадоў таму, пазбаўлена сэнсу. Таксама выказваецца меркаванне, што такога роду заявы з вуснаў чыноўніка — не проста спроба ліквідаваць рэшткі дробнарознічнай сеткі, а адкрытае лабіраванне інтарэсаў прадстаўнікоў буйнога бізнесу.
«У сувязі з вышэйпададзеным просім разгледзець мэтазгоднасць і магчымасць скасавання Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь як самастойнага органа,які курыруе пытанні ўнутранага гандлю, шляхам перадачы яго функцый іншым міністэрствам і ведамствам (па аналогіі з практыкай краін блізкага замежжа)», — адзначаецца ў лісце.
Паводле меркавання Шумчанкі, дзяржаўны чыноўнік, які заяўляе, што трэба ліквідаваць малы бізнес, які прыносіць дзяржаве падаткі і ўтрымлівае сем’і людзей, проста «не ведае, чым заняцца, і гаворыць глупства».
«Гэты орган улады (Мінгандлю. — БелаПАН.) сёння абсалютна не патрэбны, паколькі ён ператварыўся ў правадніка буйных камерцыйных прадпрыемстваў, — заявіў лідар „Перспектывы“. — Яго двайныя стандарты знаходзяцца за межамі чалавечага разумення. Ён гаворыць, што ў кіёскаў няма ўмоў, але гэта не так. У цывілізаваным свеце — ЗША, Еўропе — кругом кіёскі, ніякіх праблем у іх няма, было б жаданне працаваць».
Права гандлёвых кіёскаў на існаванне падтрымлівае пераважная большасць народа, лічыць Шумчанка, аднак буйны бізнес прыбраў іх рукамі Мінгандлю. «Пакуль будуць такія вось драгуны, і гаворкі быць не можа пра развіццё прыдарожнага сэрвісу, малога бізнесу ў цэлым», — адзначыў ён.
У сваёй барацьбе за права на жыццё для гандлёвых кіёскаў кіраўнік арганізацыі робіць стаўку на мясцовае самакіраванне рэгіёнаў, дзе добра развіта дробнарознічная сетка, якая прыносіць у бюджэт грошы, і падтрымліваюцца розныя сацыяльныя праекты. «Мясцовыя органы ўлады — у нашых саюзніках», — заявіў Шумчанка.
Каментары