У кватэры памерлай ад раку 36-гадовай мінчанкі знайшлі трупы замарожаных дзяцей
Дзікую навіну паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску. Увечары 22 студзеня 41-гадовы мінчук прыбіраў кватэру памерлай ад раку сужыцелькі. І пабачыў у маразільніку эмбрыён дзіцяці. Ён выклікаў міліцыю. Аператыўна-следчая група Фрунзенскага РУУС знайшла ў замарозцы яшчэ два такія ж цельцы.
Спачатку следчыя не маглі вызначыць, ці гэта парэшткі дзяцей, ці эмбрыёны. Была прызначана судова-медыцынская экспертыза. Пасля размарозкі высвятлілася, што гэта трупы мёртванароджаных дзяцей, якія затхнуліся ва ўлонні маці.
Па факце праводзіцца праверка. Па генетычным матэрыяле будзе ўстаноўлена, хто быў бацькам гэтых дзяцей.
Жанчына, якая пакінула па сабе такую страшную загадку, была 1976 года нараджэння.
Каментары