Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Сяргей Дучэнка, супрацоўнікі ўпраўлення па раскрыцці цяжкіх эканамічных злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама затрымалі выкладчыка факультэта фізічнага выхавання Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя Пушкіна.
28-гадовы выкладчык ВНУ атрымаў 100 даляраў ЗША ад студэнта 4-га курсу за выстаўленне станоўчай ацэнкі на экзамене па прадмеце "Лячэбная фізкультура і масаж".
Міжраённым аддзелам Следчага камітэта па Брэсту распачата справа па ч. 1 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару). Выкладчык затрыманы і змешчаны ў следчы ізалятар.
Па словах Дучэнкі супрацоўнікі міліцыі маюць інфармацыю пра дачыненне арыштаванага да іншых такіх злачынстваў.
Каментары