У 2012 годзе вытворчасць піва ў Беларусі паменшылася на 9% і склала 42.655 млн. дэкалітраў,
паведамілі ў Беларускім дзяржаўным канцэрне харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам».

Паводле даных за студзень-снежань 2012 года, ААТ «Крыніца» зменшыла выпуск піва на 7,2% у параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года і вырабіла 13.933,8 млн. дэкалітраў, аб’ёмы вытворчасці ў ААТ «Брэсцкае піва» зменшыліся на 41,8% (да 2.133,7 млн. дэкалітраў), у ААТ «Піўзавод «Аліварыя» — на 10,8% (8270,3 млн. дэкалітраў), на прадпрыемствах кампаніі Heineken Belarus — на 10% (10.552,9 млн. дэкалітраў).

Тым не менш аб’ёмы вытворчасці ў 2012 годзе нарасціла ААТ «Лідскае піва», дзе выпусцілі на 7,2% больш піва (7.606 млн. дэкалітраў), чым у 2011 годзе.

Пры тым, што

прадпрыемствы піўной галіны Беларусі скарацілі пастаўкі на ўнутраны рынак на 11,6% (да 36.021,5 млн дэкалітраў), экспарт у 2012 годзе вырас на 7,7% (да 6.633,5 млн. дэкалітраў).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?