Грамадства2222

Алкаеў сустракаўся з Сіваковым у Мінску? - відэа

У Інтэрнэце з’явілася відэа, на якім па Мінску едзе былы начальнік СІЗА№ 1 Алег Алкаеў.
Едзе ён на аўтамабілі па праспекце Незалежнасці ў бок аэрапорта. І выразна называе сябе: «Я Алег Леанідавіч Алкаеў».

Інфармацыя пра тое, што Алкаева бачылі ў Мінску, з’явілася ў сацыяльных сетках некалькі дзён назад.
Сам ён не пацвярджаў і не абвяргаў гэтай інфармацыі. Відэа з’явілася на ЮТубаўскім канале грамадскай ініцыятывы «Наш дом», якую ўзначальвае Вольга Карач.

Алкаеў атрымаў палітычны прытулак у Нямеччыне пасля таго як выкрыў факты, звязаныя з выкраданнем і імаверным забойствам лідараў апазіцыі, бізнэсоўцаў і журналістаў у канцы 1990-х.
Ён прыклаў вялізныя намаганні для таго, каб раскрыць гэтыя злачынствы і паінфармаваць грамадскасць пра іх.

Варта адзначыць, што 16 лістапада ў інтэрв’ю газэце «Прессбол» былы міністр унутраных справаў Юрый Сівакоў заявіў, што нясе віну за зніклых палітыкаў.
На пытанне журналіста «У чым вас найбольш папракаюць?» Юрый Сівакоў сказаў наступнае: «Напэўна, любы цвярозы чалавек, які са мною ніколі не сустракаўся, а ведае пра Сівакова толькі на слых, звязвае гэтае прозвішча са зніклымі палітыкамі. Ну што ж… Я за гэта адказваю, мая віна ў гэтым была, ёсць і будзе. Час, вядома, праходзіць, нешта знікае, але людзі ўсё адно будуць ставіцца да мяне як да чалавека бранябойна-тупагаловага, гатовага шчоўкнуць абцасамі і выканаць любы загад».

Алег Алкаеў адразу зрэагаваў на гэтую заяву Сівакова і назваў яе сігналам для замежных палітыкаў:
«Ягоную заяву можна лічыць сігналам да замежных палітыкаў, якія змогуць гарантаваць яго бяспеку, а таксама намёкам на тое, што з гэтага моманту любыя замахі на ягонае жыццё ці свабоду цяпер трэба разглядаць толькі як сродак пазбавіцца ад важнага сведкі. Я думаю, што палітыкам трэба ўлічыць гэты фактар і сапраўды падумаць пра дапамогу гэтаму чалавеку. Я ведаю, што для яго гэта быў цяжкі выбар, але і цаню тое, што ён знайшоў у сабе сілы зрабіць правільны крок».

Пазней Алег Алкаеў у інтэрв'ю "Нашай Ніве" пацвердзіў, што быў у Мінску. Ён заявіў, што правёў у сталіцы Беларусі час з 11 да 13 лістапада. Выходзіць, прыезд Алкаева ў Беларусь папярэднічаў дадзенай заяве Сівакова.

Каментары22

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне61

«Пратэст завадчан у 2024». Найлепшыя твіты тыдня3

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў забіў чатыры галы за «Рэал» і прывёў у захапленне іспанскую прэсу4

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь170

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі2

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

Пісьменнік і цырульнік Сяргей Календа пастрыг Андрэя Хадановіча проста на сцэне ФОТАФАКТ2

У Жодзіне мужчына памёр у паліклініцы ў чарзе па талоны18

У Расіі жорстка затрымалі ваеннага блогера «Трынаццатага»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →