На праекты Чыжа і Тарнаўскага таксама няма грошай: праблемы з Зялёным Борам
Аляксандр Лукашэнка не даў грошай на стварэнне яго інжынернай інфраструктуры.
Гэты раён планавалася ўзвесці недалёка ад Мінска. Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў 29 лістапада на нарадзе па развіцці жыллёвага будаўніцтва ў сталіцы.
Нагадаем, што
першапачаткова ў 2008 годзе планавалася, што забудову тэрыторыі ў раёне пасёлка Калодзішчы, дзе, у прыватнасці, размяшчаецца ваенны палігон, ажыццявяць кампаніі «Трайпл» і«Юнівест-М» , падкантрольныя Юрыю Чыжу і Анатолю Тарнаўскаму адпаведна. У гэтых прадпрымальнікаў была задума стварыць мікрараён з нізкапаверхавай забудовай. Аднак працы тут так і не пачаліся.
Як далажыў 29 лістапада на нарадзе па гэтым пытанні старшыня Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон,
галоўная праблема — будаўніцтва інжынернай інфраструктуры, на якую неабходна 4 млрд даляраў, паводле разлікаў праектавальнікаў.«Сёння гадавы бюджэт горада Мінска складае 33 трлн рублёў. З бюджэту горада на ўсю інфраструктуру Мінска вылучаецца каля 1 трлн. Таму казаць пра тое, што Мінск зможа калісьці сваімі сіламі зрабіць гэтую інфраструктуру, не даводзіцца. Безумоўна, патрабуецца ўдзел рэспубліканскага бюджэту», — адзначыў Якабсон. Паводле яго словаў, затраты на асваенне 1 кв.м гэтай тэрыторыі будуць складаць 1672 даляраў, у той час як на звычайнай тэрыторыі — да 1 тысячы даляраў.
Лукашэнка падкрэсліў, што разлічваць на вылучэнне такой сумы з бюджэту не варта: «Я не збіраюся будаваць інфраструктуру за 4 млрд даляраў, каб заўтра туды прыйшоў бізнэс і зарабіў нармальныя там грошы.Я гэтага рабіць не буду. Як быццам у нас няма дзе больш у краіне будаваць дарогі, газ пракладаць і электрычныя сеткі! Ды мы паўкраіны падымем за 4 млрд даляраў!»
«Мне здаецца, у Мінску маса праблем, на рашэнне якіх трэба выдаткаваць грошы. Таму няма чаго лезці сёння ў Зялёны Бор, калі няма грошай, — падкрэсліў ён. — Будзе няправільна з майго боку, калі я сёння ўкладу гэтыя грошы ў Зялёны Бор. Хай нават не 4 млрд даляраў, а ўдвая менш. Колькі вёсак, малых гарадоў за гэтыя грошы прывядзем у парадак! Але і не гэта галоўнае сёння. Інвестыцыі ў асноўны капітал, у вытворчасць — вось у што сёння трэба ўкладаць грошы. Я колькі прадпрыемстваў ствару, якія прынясуць грошы! Гэта важней для мяне сёння, чым укладваць туды ў інфраструктуру».
Як адзначыў
На нарадзе выступілі і інвестары, што першапачаткова планавалі забудоўваць тэрыторыю Зялёнага Бора.Паводле іх словаў, з моманту распрацоўкі праекта змянілася эканамічная сітуацыя, у планы ўнёс карэктывы і
Так, у прыватнасці, прапануецца забудаваць тэрыторыю на 260 га, дзе размесціцца 1,2 млн кв.м жылля.
гаворыцца ў сюжэце тэлеканала СТВ. Мінгарвыканкам таксама прафінансуе інфраструктурныя работы на суму 25 млн даляраў. Абмяркоўвалася прапанова вызваліць«Юнівест-М» гатовы ўзвесці 500 тысяч квадратных метраў жылля. Астатнія 700 тысяч возьме на сябе Мінгарвыканкам. Такую раскладку агучыў на нарадзе кіраўнік«Юнівест-М» Анатоль Тарнаўскі,
Аўтарам праекта пад назвай Зялёны Бор (не блытаць з тым, што вырас у Бараўлянах) была кампанія «Трайпл». Але яна вырашыла пакуль выйсці з праекта па забудове ў пасёлку Калодзішчы.«Трайпл» збіраецца працаваць па іншых праектах у супрацоўніцтве з Міністэрствам абароны. На нарадзе дамовіліся, што «Трайпл» пабудуе каля 100 тыс. кв.м жылля для вайскоўцаў, гэта значыць у 2 разы менш, чым меркавалася раней. У якасці кампенсацыі за гэта Юры Чыж атрымае права забудаваць вызваленыя вайскоўцамі зямельныя ўчасткі, размешчаныя ў Мінску і Мінскім раёне.
Каментары