Архіў

Уладзімер Някляеў

Знакі прыпынку

* * *

«Самы моцны той, хто стаіць адзінока», — паўтарае Колас словы Ібсэна, запісваючы іх у альбом Аляксандры Зотавай. Словы гэтыя ня могуць быць выпадковымі, бо адрасаваныя жанчыне не староньняй: ёй падараваў Колас свой фатаздымак, надпісаўшы: «Уладальніцы адзінай душы».

* * *

Пры пыльнай дарозе шумяць палыны,

Вясёлыя плачуць наводдаль каліны…

Наўрад ці хто ўгадае, чые гэта вершы. Бо гэта проза Кузьмы Чорнага. Апошні сказ апавяданьня «На пыльнай дарозе». Бліскучая проза.

А вось ягоная ж проза з паказаньняў у ГПУ (28.10.1938).

«Я ўпаў бы да ног маёй дачушкі зь лямантам чалавека, які з пагардай да свайго мінулага вырваў усю нечысьць са сваёй душы: «Дочухна мая, Іруська, радасьць мая да самага апошняга майго дня, даруй мне дзеля таго, што ты з самага дня свайго нараджэньня ўжо савецкі чалавек… Як я ў гэтыя дні пералому ўсяго свайго жыцьця ненавіджу і праклінаю ўсіх гэтых Янак Купал, Якубаў Коласаў, Бядуль, Дубовак і ўсіх іншых, якія, як чэрці душу, сустрэлі мяне калісьці ў час маёй маладосьці і накіравалі мяне на пагібельную дарогу…»

Крый божа, канечне, апынуцца ў тым часе на ягоным месцы… І ўсё ж не падобна, што гэта напісана толькі для сьледчага. Зрэшты, як бы там ні было — выключны тэкст. Стылёва — гэта Гогаль пад фінал «Мёртвых душ». Маналёг Чычыкава зь ягонымі праклёнамі ўсяму і ўсім.

Пісьменьнік ва ўсім і ўсюды — пісьменьнік.

Па натуры Чорны аніякі не змагар — і ня дзіва, што за кратамі яго зламалі. Выдатна ведаючы, дарэчы, каго ламаюць. «Раманоўскі, — піша галоўны тагачасны гэбіст Л.Цанава, — як беларускі пісьменьнік вельмі буйны і ўяўляе вялікую каштоўнасьць».

Добра, і што?.. «Лічу, — піша далей «літаратуразнавец» Л.Цанава, — што вызваленьне Раманоўскага з-пад арышту і выкарыстаньне яго па ўскрываньні і выкрыцьці… не пацягне ніякага падазрэньня».

Гэбіст ва ўсім і ўсюды — гэбіст.

Каментары

На будаўніцтва міліцэйскага гаража ў Гомелі патрацяць столькі, колькі каштуе новая школа

На будаўніцтва міліцэйскага гаража ў Гомелі патрацяць столькі, колькі каштуе новая школа

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына, які напаў на алімпійскую спартсменку з Уганды, сам памёр ад апёкаў

Маштабны пажар у Палескім лясгасе плануюць патушыць да вечара1

Ва Усходнім Ціморы на імшу Папы Рымскага прыйшла палова насельніцтва краіны1

Карпенка: Ёсць чатыры магчымыя даты правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі3

Лукашэнка пракаментаваў памілаванні: Чаго іх там карміць за дзяржаўны кошт?14

Лукашэнка: Выбары выбарамі, мы іх праводзілі не аднойчы. І гэтыя правядзем 2

Сілавікі заявілі пра хапун у Бярозе — затрымалі каля 10 чалавек

На вайне ва Украіне загінуў расійскі баец з ростам 140 сантыметраў8

Актывістцы «Гавары праўду» далі ў Польшчы рэальны тэрмін за шпіянаж на карысць Беларусі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На будаўніцтва міліцэйскага гаража ў Гомелі патрацяць столькі, колькі каштуе новая школа

На будаўніцтва міліцэйскага гаража ў Гомелі патрацяць столькі, колькі каштуе новая школа

Галоўнае
Усе навіны →