Ад рэдакцыі1212

Як выпісаць «Нашу Ніву» праз інтэрнэт — падрабязная інструкцыя

Памятайце, што ў канчатковым рахунку ад Вас залежыць лёс газеты. Нават і сайт па-ранейшаму залежыць ад грошай, якія мы зарабляем з продажаў папяровай газеты. Таму абавязкова падпісвайцеся. А таксама падпішыце бацькоў, сваякоў, суседзяў. «Наша Ніва» — гэта магчымасць дакрануцца да беларускага. Зберажыце гэтую магчымасць.

Афармленне падпіскі цяпер даступнае:

праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска» на сайце www.belpost.by;

праз плацежна-даведкавыя тэрміналы;

у аддзяленнях паштовай сувязі;

дома, запрасіўшы паштальёна.

Як падпісацца на «Нашу Ніву» не адыходзячы ад кампутара? Зрабіць гэта цяпер можна можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

1. Шукаем на сайце раздзел інтэрнэт-падпіскі.

У пераліку паслуг трэба выбраць пункт «Падпіска»,

пасля перайсці па спасылцы ў пункт «Інтэрнэт-падпіска».

2. Рэгіструемся.

Для гэтага трэба выбраць пункт «Рэгістрацыя фізічных асобаў» уверсе старонкі.

З’явіцца акенца з прапановай пазначыць Ваш электронны адрас.

Напісаўшы адрас, цісніце кнопку «Адправіць ліст» – Вам на электронную пошту будзе дасланая спасылка для далейшай рэгістрацыі.

3. Уносім асабістыя звесткі і адрас для дастаўкі.

Перайшоўшы па спасылцы, дасланай на мэйл, Вы пабачыце акенцы для ўнясення Вашых асабістых дадзеных.

Вам трэба будзе прыдумаць (і запомніць!) пароль, пазначыць імя, прозвішча, імя па бацьку і адрас, на які хочаце выпісаць «Нашу Ніву». Запоўніўшы, цісніце «Працягнуць» – на экране з’явіцца паведамленне пра паспяховую рэгістрацыю.

4. Знаходзім «Нашу Ніву» ў каталозе.

Для гэтага ў верхняй частцы старонкі выбіраем рубрыку «Падпіска на выданні». Каб прасцей было знайсці «Нашу Ніву» ў каталозе, клікайце на «Алфавітны» спосаб пошуку і выбірайце літару «Н». Далей з дапамогай стрэлак гартаеце старонкі каталога і знаходзіце «Нашу Ніву» (яна будзе на 7-й старонцы пад літарай «Н»). Вы пабачыце падпісны індэкс газеты, назву, перыядычнасць выхаду і цану. Пасля ў полі справа ад цаны газеты націскаеце «Замовіць». УВАГА: каб замовіць газету, дастаткова націснуць адзін раз – клікнуўшы некалькі разоў, можна адправіць у кошык некалькі заказаў.

5. Выбіраем тэрмін падпіскі.

Далей пераходзьце ў «Кошык» (адпаведная кнопка ў верхняй частцы старонкі), дзе зможаце пабачыць Вашу замову. Каб пазначыць, на якія месяцы Вы падпісваецеся, клікайце «Змяніць» у крайняй правай калонцы

У акенцах пад адпаведнымі месяцамі стаўце птушачкі. Пасля націсніце «Прымяніць». Каб замацаваць Вашу замову, націскаеце «Замовіць».

6. Замова зробленая. Засталося аплаціць.

Пераходзім у пункт «Замовы» (уверсе старонкі) і націскаем «Да аплаты».

Вы пабачыце даступныя спосабы дыстанцыйнай аплаты і зможаце скарыстацца там, які Вам найбольш падыходзіць.

Калі ж няма магчымасці разлічыцца праз плацёжную сістэму банкаўскай карткай, можна раздрукаваць квітанцыю на падпіску і аплаціць яе ў любым аддзялені паштовай сувязі.

* * *

Па ўсіх пытаннях, звязаных з падпіскай, тэлефануйце: (17) 284-73-29, (29) 707-73-29 (МТС), (29) 613-32-32 (Вэлком). Таксама звяртайцеся на e-mail: [email protected] (з пазнакай «Падпіска») ці на скайп nn.

* * *

Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў

Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Ахвяраваць грошы на НН можна ў любым банку.

І іншыя нацыі ў аналагічных сітуацыях так, грамадою выдавалі свае незалежныя СМІ. Так дзейнічалі нарвегі, літоўцы перад здабыццём незалежнасці, так дзейнічалі чэхі, палякі ў часы бездзяржаўнасці. Паводле прынцыпу грамадскага СМІ, на ахвяраванні існуюць медыі і ў развітых краінах, напрыклад, National Public Radio ў ЗША.

На які рахунак пералічаць грошы?

На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: Ахвяраванне на НН.

У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828.

У графе «Найменаванне банку» трэба пісаць: «Аддз. 539 ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 739».

У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 740 628 011. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».

Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і«Куды».

(017) 284-73-29, (029) 613-32-32, (029) 707-73-29

Запрашаем прыватных прадпрымальнікаў

браць газету на продаж у Мінску і рэгіёнах.

Э-адрас [email protected].

Skype: nashaniva

Каментары12

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы14

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі расказаў пра «цудоўную» тэлефонную размову з Трампам9

Гэта што за цуды інжынерыі? Жыхары сталічнага пяціпавярховіка падзяліліся вынікамі капітальнага рамонту1

У Мінску пад чырвонымі сцягамі ўсклалі кветкі да помніка Леніну15

У Беларусі за «здраду дзяржаве» асудзілі 88 чалавек6

Уладальніка гродзенскага сайта s13.ru не выпусцілі — судзілі другі раз2

Дзіўнае ДТЗ у Брэсцкай вобласці: загінулі два чалавекі2

Аляксей Протас працягвае ззяць у НХЛ. Закінуў пятую шайбу ў сезоне

Што робіцца на межах Беларусі ў пачатку вялікіх выходных

«Не адчайвайцеся»: Камала Харыс выступіла перад прыхільнікамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы14

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →