Новы кіраўнік КДБ.
1. Невядома, дзе нарадзіўся
2.У структуры органаў дзяржбяспекі Валер Вакульчык праходзіў ад 1991 года, але ўпершыню ягонае прозвішча прагучала толькі ў 2008. Тады пры Лукашэнку была ўтвораная новая спецслужба, якую ўзначаліў Вакульчык. Палохалі, што менавітаАператыўна-аналітычны цэнтр
3. ІнтэрнэтСярод прыярытэтных задач ААЦ значыцца: «Вызначае прыярытэтныя кірункі тэхнічнай абароны інфармацыі». Менавіта гэтай спецслужбе была давераная распрацоўка ўказа «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт». Першапачатковы варыянт, які трапіў у СМІ, быў досыць неадназначны. Пад кантроль гэтай службы трапілі ўсе
Яшчэ цікавыя задачы ААЦ заключаліся ў забяспечанні абароны сайта прэзідэнта, а таксама правядзенні экспертыз розыгрышаў латарэяў.
4. Нехта не любіць, нехта недалюблівае«Вельмі важна, што ў сілавых структурах вы карыстаецеся заслужанай павагай. Хтосьці вас не любіць, хтосьці недалюблівае, але толькі з адной прычыны: праз вашу сумленнасць і прынцыповасць. Мне патрэбен такі чалавек пры станаўленні гэтай структуры», — такой высокай ацэнкі Вакульчык заслужыў ад Лукашэнкі, калі кіраўнік дзяржавы прызначаў яго на пасаду кіраўніка Следчага камітэта. «Вы маеце ўваход ва ўсе структуры, карыстаецеся падтрымкай і даверам прэзідэнта — лепшага чалавека і не знойдзеш».
5. Таксама з памежнікаўВалерый Вакульчык, як і былы старшыня КДБ Зайцаў, і Рачкоўскі, і Віктар Лукашэнка, таксама прыйшоў з памежнікаў, да ААЦ ён быў начальнікам вайсковай контрвыведкі памежных войскаў. А яшчэ раней працаваў асабістам у Брэсцкім пагранатрадзе. Ягоны ўзлёт якраз і звязваюць з імёнамі Віктара Лукашэнкі і Рачкоўскага. Паводле некаторых звестак, у свой час Вакульчык перанёс цяжкую хваробу, якая нават пагражала яму камісаваннем. Але ніякіх афіцыйных пацверджанняў гэтаму няма: інфармацыю публікаваў толькі арыентаваны на чуткі «Беларускі партызан». У Следчым камітэце Вакульчык курыраваў гучныя справы супраць чыноўнікаў. Напрыклад, намесніка міністра Полудня, былога старшыні Полацкага гарвыканкама Тачылы, банкіра Кацарэнкі. З палітычных справаў менавіта Следчы камітэт вядзе справу журналіста Андрэя Пачобута, якая пакуль у падвешаным стане.
Каментары