Меркаванні4646

Давыдзька зноў абмяркоўваў артыкул «Нашай Нівы». Але не з рэдактарам «НН», а з кіраўніком «Румола»

Старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзю Давыдзьку ўсё яшчэ не даюць спакою дасье на беларускіх «заходнерусістаў», апублікаваныя ў лістападаўскім нумары «Нашай Нівы».

Газета з’явілася ў продажы ў пачатку лістапада, тады ж Давыдзька прысвяціў ёй добрую частку свайго «Клуба рэдактараў».

І вось цяпер кіраўнік БТ вырашыць вярнуцца да яго.

Прычым, насуперак логіцы, у студыі артыкул «Нашай Нівы» зноў абмяркоўвалі без рэдактара «НН». Замест гэтага госцем быў кіраўнік… прарасійскай арганізацыі «Румол» Сяргей Лушч, які не кіруе ніякім СМІ. Гэта адзін з тых, хто быў уключаны ў спіс тых, хто бачыць Беларусь Заходняй Расіяй.

Сяргей Лушч з «Румола».

Іншы ўдзельнік, апроч традыцыйных Давыдзькі і Паўла Якубовіча, рэдактар часопіса «Нёман» Аляксей Чарота (сын пісьменніка-славянафіла Івана Чароты).

«У гэтым спісе, Сяргей, ваша «Русь маладая». Вы праўда хочаце дэмантаваць суверэнітэт? Калі вы супраць суверэнітэту, я вас папрашу пакінуць студыю!» — пажартаваў Давыдзька.

Лушч запэўніў, што гэтыя абвінавачванні абсурдныя.

«Я грамадзянін Беларусі, але я рускі па нацыянальнасці», — пачаў тлумачыць ён. Лушч мяркуе, што баявыя дзеянні на тэрыторыі Украіны — следства такіх публікацый «расстрэльных спісаў». Ён убачыў нагоду звярнуцца ў суд на «НН», але рабіць гэтага не будзе, каб не рабіць дадатковую рэкламу.

Лушч заявіў, што аднойчы звяртаўся да «НН», але ўбачыў, што «ў людзей выразная замбіраваная пазіцыя».

Пасля кіраўнік «Румола» патлумачыў мэты дзейнасці сваёй арганізацыі — прасоўванне рускай культуры і рускай мовы.

Гэты тэзіс не зразумеў нават Давыдзька. «Праблем з прасоўваннем рускай культуры і рускай мовы ў Беларусі няма», — заўважыў ён.

Якубовіч жа ўдакладніў, што ў Беларусі нашмат больш балюча стаіць пытанне з беларускай мовай.

На ўсё павінен быць беларускі пункт гледжання, падсумаваў рэдактар «Советской Белоруссіі».

Каментары46

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Галоўнае
Усе навіны →