49 (–). Валерый Міцкевіч
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.
Сціплы юрыст з Ліды ўжо шосты год працуе ў Адміністрацыі прэзідэнта. У абавязкі Міцкевіча ўваходзіць многа ці мала, але і маніторынг працы чыноўнікаў (найперш звароты грамадзян і адказы на іх), маніторынг па абгрунтаванні росту цэн, ён узначальвае таксама камісію па пытаннях памілавання. Паўнамоцтвы не малыя. Але ці на ўсё здольны паўплываць чыноўнік? Многія эксперты лічаць, што паўнамоцтвы Міцкевіча распаўсюджваюцца пераважна на тэхнічныя пытанні.
Аб’ектыўка
Нар. у 1964 у Лідзе. У 1989 скончыў БДУ. У 1989—1991 быў стажорам суддзі, выканаўцам абавязкаў суддзі суда Мінскага раёна. У 1991—2001 — суддзя, старшыня суда Мінскага раёна і Заслаўя. У 2001—2005 — намеснік міністра юстыцыі, член ЦВК. У 2005—2009 — дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта ад чэрвеня 2009.
* * *
44. Уладзімір Зіноўскі |
45. Мікола Статкевіч |
46. Наталля Радзіна |
47. Павел Тапузідзіс |
48. Сяргей Хусаенаў |
49. Валерый Міцкевіч |
50. Аляксей Дзербін |
Каментары