47 (93). Павел Тапузідзіс
Уласнік «Тытунь-Інвест» і «Кароны».
«Тытунь -Інвест» — адзіная прыватная кампанія на цыгарэтным рынку. Бізнэс асаблівы, рашэнне аб тым, каб даць дазвол Тапузідзісу, прымалася на найвышэйшым узроўні. Казалі, што прычынай лаяльнага стаўлення было знаёмства бізнэсмена з памочнікам прэзідэнта Сяргеем Ткачовым. Пра многае кажа той факт, што падчас выбараў-2010 мільянер быў старшынёй камісіі на адным з мінскіх выбарчых участкаў.
Тапузідзіс мае чатыры гіпермаркеты ў Мінску і яшчэ 6 — у іншых буйных гарадах. Летась бізнэсмен меў асабістую сустрэчу з Лукашэнкам, той ухваліў будаўніцтва сеткі са 130 «Каронаў».
Цытата
«Каб вы ведалі, як я люблю будаваць гіпермаркеты, якое задавальненне я атрымліваю ад самога працэсу будаўніцтва!»
2012
Аб’ектыўка
Нар. у 1956 у Грузіі. Мае грэчаскія карані. Пачаў бізнэс на вытворчасці цацачных самалёцікаў. У Беларусі арганізаваў кааператыў па выпуску пахавальных вянкоў, пасля заняўся вытворчасцю цыгарэт. Уласнік кампаніі «Тытунь-Інвест», сетак гіпермаркетаў «Карона» і «Карона-Тэхна», гатэля «Робінсан Клаб» з верталётным клубам. Жанаты, мае сына.
* * *
Чытайце таксама:
* * *
42. Мікалай Лукашэнка |
43. Рыгор Кісель |
44. Уладзімір Зіноўскі |
45. Мікола Статкевіч |
46. Наталля Радзіна |
47. Павел Тапузідзіс |
48. Сяргей Хусаенаў |
49. Валерый Міцкевіч |
50. Аляксей Дзербін |
Каментары