34 (23). Леанід Мальцаў
Старшыня памежнага камітэта.
Тыя, хто ведае Мальцава асабіста, не адгукаюцца пра яго кепскім словам. «Гэта спецыяліст, а не агітпрапавец», — пісаў у «НН» былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Іскрык. «Адзіным перадавым афіцэрам беларускага войска» называў Мальцава генерал Валерый Фралоў (ужо нябожчык).
У Мальцава ўжо той узрост, калі трэба рыхтавацца да пенсіі. Але нечакана вызвалілася пасада кіраўніка Памежнага камітэта, калі з ёй не справіўся малады Аляксандр Боечка. Мальцаву даручылі навесці парадак у гэтым ведамстве.
Аднойчы Лукашэнка публічна зганьбіў Мальцава, калі абвінаваціў яго ў п’янстве падчас выступу ў Медуніверсітэце ў 1996.
Хаця ёсць меркаванне, што кіраўнік дзяржавы перастрахаваўся, каб Мальцаў не падтрымаў прыхільнікаў дэмакратыі. Пасля гэтага была адстаўка, а яшчэ пазней — вяртанне. Мальцаў прайшоў амаль праз усе ключавыя сілавыя пасады ў краіны. Непрацяглы час ён нават узначальваў КДБ.
А яшчэ Мальцаў — кавалер адразу чатырох беларускіх ордэнаў, больш няма ні ў кога.
Цытата
«Вы самі бачыце, што мы вымушаныя ўмацоўваць мяжу з Украінай па зразумелых прычынах».
Красавік 2014.
Аб’ектыўка
Нар. у 1949 у Слонімскім раёне. Скончыў Мінскае сувораўскае вучылішча (1967), Кіеўскае вышэйшае каманднае вучылішча (1971), Вайсковую акадэмію імя Фрунзе (1979), Вайсковую акадэмію Генеральнага штаба (1992). Генерал-палкоўнік. Міністр абароны (1995—1996, 2001—2009). Дзяржсакратар Рады бяспекі (2009—2013). Старшыня Памежнага камітэта — ад 2013 года.
* * *
Чытайце таксама:
Незаменны сілавік Леанід Мальцаў. Рэпартаж з радзімы старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта
* * *
Каментары