33 (12). Аляксандр Якабсон
Памочнік прэзідэнта, галоўны інспектар па Мінску
Летась у Якабсона памерла жонка, амаль адразу пасля гэтага галоўнага кантралёра краіны перавялі на больш сціплую пасаду. За доўгія гады на кіраўнічых пасадах Якабсон абзавёўся не толькі досведам, але і карыснымі знаёмствамі.
Якабсон — карэнны гараджанін. У час працы старшынёй Гомельскага аблвыканкама ён прызнаваўся, што не заўсёды разумеў спецыфіку працы на вёсцы. Якабсона лічаць добрым выканаўцам, але не генератарам ідэяў.
Сын чыноўніка працуе намеснікам дырэктара «Беларуснафта-Нафтахімпраект», раней ён узначальваў Мінскае абласное аддзяленне кампаніі.
Цытата
«Ідэалагічная праца ў краіне пастаўлена дастаткова роўна, сістэмна, пераканаўча».
Верасень 2014.
Аб’ектыўка
Нар. у 1951 у Гомелі. Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання. Служыў у войску. Ад 1975 працаваў у «Гомельпрамбудзе» — ад майстра да галоўнага інжынера. У 1986—1996 — старшыня Светлагорскага гарвыканкама. Дэпутат Вярхоўнага Савета (1990—1996), палаты прадстаўнікоў (1996—2000). Старшыня Гомельскага аблвыканкама ў 2001—2010. Старшыня Камітэта дзяржкантролю (2010–2014), з 2014 — памочніка прэзідэнта, галоўны інспектар па Мінску.
* * *
Чытайце таксама:
Пяць фактаў Аляксандра Якабсона
* * *
Каментары