Дасье

Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 1. Аляксандр Лукашэнка

1 (1). Аляксандр Лукашэнка

Кіраўнік краіны.

У 2015 годзе Аляксандр Лукашэнка збіраецца працягнуць свой мандат на выбарах, галасы на якіх лічаць прызначаныя самім жа Лукашэнкам людзі.

Сам Лукашэнка кажа, што ягоную ўладу могуць падарваць дзве рэчы — эканоміка і стан здароўя. Замоўчваецца толькі галоўны чыннік — Расія.

Бо эканоміка цалкам грунтуецца на вялізных — імаверна, каля $7 мільярдаў за год у 2014 годзе — расійскіх нафтагазавых субсідыях узамен за вайскова-палітычную лаяльнасць. Такіх умоваў больш у нікога ў свеце няма! І менавіта на гэтым даволі простым «кантракце» грунтуецца «феномен Лукашэнкі».

Масква заразіла Лукашэнку страхам перад «каляровымі рэвалюцыямі», што перадвызначыла ягоную ўнутраную і эканамічную палітыку.

Тым не менш, нават у такіх умовах Аляксандр Лукашэнка паспяхова трымае вызначаныя сабой «чырвоныя лініі», за якія Маскве ва ўнутрыбеларускіх пытаннях заходзіць забаронена. Таму былы памочнік Пуціна Андрэй Іларыёнаў называе Лукашэнку «цалкам самастойным лідарам». Як прыклад, нязгода з анексіяй Крыма, захопам Абхазіі і непадтрымка спробы Расіі падпарадкаваць Украіну.

Каб Беларусь стала незалежнай, ёй трэба мець альтэрнатыўныя шляхі забеспячэння нафтай і газам. Іх можна атрымаць толькі праз Еўрасаюз. У той жа час рэзкае паляпшэнне адносін з ЕС, Польшчай і Літвой можа прывесці да расійскай агрэсіі. Аднак і без вырашэння гэтай дылемы незалежная Беларусь не зможа існаваць.

Лукашэнка — гэта першы ці апошні прэзідэнт незалежнай Беларусі? Вось ягонае пытанне «быць ці не быць».

Цытата

«Апрацуйце спачатку свае землі, а потым ідзіце на чужыя». У інтэрв’ю Ксеніі Сабчак, ліпень 2014.

Аб’ектыўка

Нар. у 1954 у Копысі (Аршанскі раён) у маці-адзіночкі. Гадаваўся ў вёсцы Александрыя (Шклоўскі раён). Скончыў Магілёўскі педінстытут (1975) і Горацкую сельгасакадэмію (1985). Служыў у памежных войсках КДБ СССР (1975—1977). Сакратар камітэта камсамола Магілёўскага гархарчгандлю (1977—1978), адказны сакратар Шклоўскай райарганізацыі «Веды» (1978—1980), палітрук у войску (1980—1982), намеснік дырэктара калгаса «Ударнік» на Шклоўшчыне (1982—1983), намеснік дырэктара камбіната будматэрыялаў у Шклове (1983—1985), сакратар парткама калгаса імя Леніна Шклоўскага раёна (1985—1987), дырэктар саўгаса «Гарадзец» Шклоўскага раёна (1987–1990). Дэпутат Вярхоўнага Савета (1990—1994), кіраўнік Беларусі (з 1994).

* * *

Каментары

«Некаторыя настаўнікі прамываюць мазгі дзецям, што іх у Еўропе ніхто не чакае — каб не паступалі за мяжу». Бацькі пра ідэалогію ў школах

«Некаторыя настаўнікі прамываюць мазгі дзецям, што іх у Еўропе ніхто не чакае — каб не паступалі за мяжу». Бацькі пра ідэалогію ў школах

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска легкавік урэзаўся ў аўтобус

У Брэсце гаспадары прывязалі сабаку да дрэва і кінулі паміраць1

Дроны ўпершыню атакавалі Чачню6

За пратэсты 2020 года ў Брэсце асудзілі яшчэ шэсць чалавек

Даляр абнавіў гадавы максімум1

Таццяна Хоміч: Трэба задаваць пытанні, чаго хоча рэжым12

Балет Наталлі Падольскай не здолеў падняць спявачку на сцэне ВІДЭА8

ЗША могуць прызнаць пратэрмінаваныя пашпарты Беларусі і надаць беларусам статус часовай абароны — новы законапраект22

Мужчына палятаў над Віцебскам на канапе з дапамогай паветранага шара. Чым гэта скончылася1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Некаторыя настаўнікі прамываюць мазгі дзецям, што іх у Еўропе ніхто не чакае — каб не паступалі за мяжу». Бацькі пра ідэалогію ў школах

«Некаторыя настаўнікі прамываюць мазгі дзецям, што іх у Еўропе ніхто не чакае — каб не паступалі за мяжу». Бацькі пра ідэалогію ў школах

Галоўнае
Усе навіны →