Свет121121

Рэдактар расійскага выдання «Спутнік і погром» заклікае знішчыць Беларусь, Украіну, Казахстан

Галоўны рэдактар папулярнага ў Расіі нацыяналістычнага рэсурсу «Спутнік і погром» Ягор Прасвірнін лічыць, што Расія павінна захапіць або знішчыць Украіну, Беларусь і Казахстан.

Пра гэта ён напісаў у сваім артыкуле «За што мы стаім, чаго мы хочам, што будзе і чаго не будзе».

«Нашай мэтай з'яўляецца пабудова рускай нацыянальнай дзяржавы як адзінай формы калектыўнага жыцця, якая спрыяе захаванню рускіх у ліку народаў Першага свету. Часткай пабудовы рускай нацыянальнай дзяржавы з'яўляецца вяртанне Наваросіі, Маларосіі, Беларусіі і Паўднёвай Сібіры (т.зв. «Паўночны Казахстан»), дзе да гэтага часу пражываюць дзясяткі мільёнаў рускіх людзей», — упэўнены Прасвірнін.

«Т.зв. «Украіна», «Беларусія» і «Казахстан» (штучныя дзяржаўныя ўтварэнні, створаныя бальшавікамі) з'яўляюцца чужымі нацыянальнымі дзяржавамі, якія рэалізуюць чужыя нацыянальныя праекты, і рана ці позна тыя рускія, што засталіся ў іх, будуць асіміляваныя ў чужыя нацыі», — напісаў адзін з ідэолагаў рускага імперскага нацыяналізму.

Гэтыя заклікі да захопу Беларусі не здаюцца фантастычнымі, улічваючы вайну ва Украіне. Нядаўна адзін з самых вядомых расійскіх палітолагаў і паліттэхнолагаў — Глеб Паўлоўскі, які шмат гадоў прапрацаваў на крамлёўскіх праектах, прадказаў Беларусі лёс Украіны, а Лукашэнку — тое, што яго зрыне Крэмль.

Каментары121

Інтрыга захоўваецца на выбарах і рэферэндуме ў Малдове7

Светабноўлена7

Інтрыга захоўваецца на выбарах і рэферэндуме ў Малдове

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве выпаў з акна былы топ-менеджар ЮКОСа2

​​Мужчына, які жыве пры Свята-Елісавецінскім манастыры, паедзе на вайну з Украінай. І гэта ўжо не першы такі выпадак18

«Ніхто ўжо асабліва не выступае ні за адзін, ні за другі бок». Што беларусы з Гомельшчыны думаюць пра вайну, жывучы зусім побач з ёй10

Ці зможа ўтрымацца Літва? У ЗША спрагназавалі ход ваенных дзеянняў у першыя 10 дзён пасля ўварвання Расіі ў Еўропу35

Усю Беларусь пачалі размалёўваць прымітыўнымі мураламі ад БРСМ 18

«Кандыдатура ў лідары «Хезбалы». Найлепшыя твіты тыдня5

У Мінску жанчына выпала з 9-га паверха2

Як атрымаць шэнгенскую візу ў Беларусі самастойна. Практыка і парады1

Мікола Сярга падзяліўся, як яго ўразіла Маргарыта Ляўчук18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Інтрыга захоўваецца на выбарах і рэферэндуме ў Малдове7

Светабноўлена7

Інтрыга захоўваецца на выбарах і рэферэндуме ў Малдове

Галоўнае
Усе навіны →