Улада2121

Ці ўпікне Лукашэнка Косінца за сына? Пяць фактаў пра новага кіраўніка Адміністрацыі Аляксандра Косінца

Аляксандра Косінца вярнулі з Віцебска ў Мінск. Цяпер ён кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

З вёскі Роскі Сялец

Фота «Народныя навіны Віцебска».

Аляксандр Косінец нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Роскі Сялец, у 15 кіламетрах ад Оршы. Летась быў апублікаваны невялікі рэпартаж з радзімы Аляксандра Косінца на сайце belhist.ru. З яго вынікае, што ў вёсцы па-ранейшаму жыве родная цётка Косінца Вера Мікалаеўна Лапо. А вось маці старшыні аблвыканкама пераехала ў горад. А бацькі ў жывых ужо няма.

Аляксандр Косінец зрабіў выдатную кар’еру ў медыцыне. Ён быў вядомым у краіне хірургам. Ужо ў 37 гадоў стаў прафесарам. Мала хто з медыкаў можа пахваліцца такім. Кажуць, што ўсё гэта было заслужана. Ён аўтар мноста навуковых публікацый і манаграфій. Напрыклад, «Нырачна-клетачны рак» (2002), «Пратэіназы і іх інгібітары ў гнойнай хірургіі і анкалогіі» (2003). У 1997-м стаў рэктарам Віцебскага медуніверсітэта.

Сын таксама медык, але ў Маскве

Сын Аляксандра Косінца Уладзімір пайшоў дарогай таты. Ён паступіў у Віцебскі медунівер, на лячэбны факультэт, які скончыў у 2006 годзе. А ўжо ў 2009 абараніў кандыдацкую работу на тэму «Карэкцыя біяэнергетычных працэсаў у мышачнай тканцы тонкай кішкі пры распаўсюджаным гнойным перытаніце».

На гэтым сваю адукацыю Уладзімір Аляксандравіч Косінец не завяршыў. Удасканальваць яе ён паехаў у Расію, дзе ў 2013-м абараніў доктарскую дысертацыю ў Першым Маскоўскім дзяржаўным медыцынскім ўніверсітэце імя Сечанава. Яму ўсяго 32 гады, але на рахунку маладога медыка звыш 80 навуковых работ, у тым ліку «адзін падручнік, тры манаграфіі і пяць вынаходніцтваў».

Працуе ён таксама ў Маскве, у Еўрапейскім медыцынскім цэнтры, у аддзяленні пластычнай хірургіі.

Прыярытэтам у працы Уладзіміра Косінца з’яўляецца: павелічэнне грудзей пры дапамозе імплантантаў, падцяжка грудзей, контурная пластыка цела.

Цікава, ці будзе абурацца Лукашэнка тым фактам, што сын Косінца з’ехаў за мяжу, як нядаўна абураўся дзецьмі былога міністра адукацыі Маскевіча, якія жывуць у ЗША?

Барацьба з п’яніцамі і дармаедамі

Старшыня Віцебскага аблвыканкама заўсёды быў на пярэднім плане гэтай барацьбы. Дзяржаўныя тэлеканалы нават дэманстравалі кадры, як Косінец асабіста абыходзіў кватэры алкаголікаў.

Гэтым самым ён адзначаўся і працуючы ў Мінску. Падчас сустрэчы з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным выхаванні, Косінец строга папярэдзіў іх: «Два-тры разы прагуляў працу — на два гады ў калонію».

Не мог віцебскі начальнік застацца ўбаку ад зусім нядаўняй палітыкі барацьбы з «дармаедамі». «Не трэба ні з кім цырымоніцца, не хочаць працаваць — значыць трэба прымусіць».

Але самай цікавай прапановай энергічнага «губернатара» было штрафаваць людзей, якія адмаўляюцца сачыць за ўласным здароўем.

Дом у Драздах

Калі Косінца перавялі ў Віцебск у 2008-м, то ён, здаецца, ні на хвілінку не засумняваўся ў тым, што вернецца назад у Мінск. Не адмаўляўся і ад участку ў Драздах, іншых старшыні аблвыканкамаў такой маёмасці ў Мінску не маюць.

«Цікавы элемент, які прыйшоў да нас з расійскіх каталогаў, — верхняе акно на гарышчы ў выглядзе паўкола, якое ўрэзана ў іншае паўкола. Гэта перасячэнне дзвюх немагчымых фігур», - піша архітэктар Аляксандра Баярына, якая высока ацаніла эстэтыку дома кіраўніка Віцебшчыны.

Альгерд у Віцебску

У Віцебску Косінец развёў бурную дзейнасць. Напрыклад, на цэнтральнай плошчы паставіў самую вялікую ў краіне навагоднюю ёлку. Відавочна, што рабілася гэта, каб звярнуць на Віцебск увагу. «Віцебская ёлка не саступае мінскай», — пісалі ў 2009-м годзе абласныя выданні.

Праўда, з ялінкай той выйшаў казус. І ў гісторыю яна ўвайшла тым, што на яе бел-чырвона-белы сцяг узняў актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка, якога пазней судзілі за гэта.

Косінец патрабаваў адкрываць у Віцебску добрыя кавярні. Натуральна, што па вышэйшаму разраду ён стараўся праводзіць песенны конкурс «Славянскі базар».

Сярод пазітыўных рэчаў – адкрыццё ў Віцебску помніка вялікаму князю Альгерду, хоць спадары русафілы і пісалі шматлікія лісты абурэння.

«Гэты чалавек — вялікі палітык і дзяржаўны дзеяч. Ён адыграў вялікую ролю ў развіцці беларускай дзяржаўнасці, у развіцці самага Віцебска. Па сутнасці справы, каменны Віцебск быў пабудаваны ім. І ў тыя часы літвінамі называліся беларусы. Ён шмат што зрабіў для разгрому арды і вызвалення Кіеўскай Русі «, - пералічыў заслугі князя Аляксандр Косінец на адкрыцці помніка.

Каментары21

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →