Другі «Дзень вышыванкі» прайшоў пры поўным аншлагу ФОТАРЭПАРТАЖ
У суботу 13 снежня «Арт-Сядзіба» пры падтрымцы Беларускага саюзу мастакоў праводзіць другі па ліку «Дзень вышыванкі».
З 15.00 да 22.00 ў холе Палаца Мастацтва працуе выстава традыцыйных і сучасных вышыванак, адзення і сувеніраў ад папулярных моладзевых брэндаў, разнастайных вырабаў рамеснікаў і майстроў. У канферэнц-зале праходзяць майстар-класы па беларускіх тату і стрыт-арце. Для ўдзельнікаў фестывалю праходзяць моўныя конкурсы і розыгрышы падарункаў. Для наведнікаў выступаюць гурты «Амарока», «Знарок», «Наві» ды «Палац».
Каментары