Мова159159

Вольга Карач счапілася з беларускамоўнымі ў Фэйсбуку

«Я не хачу тут журыцца наконт беларускай мовы, але аб’ектыўна, на жаль, у сілу розных фактараў яна яшчэ недастаткова развітая», — заўважыла грамадская дзеячка з Віцебска Вольга Карач у адной з дыскусій у Фэйсбуку.

Вось, напрыклад, якія ёсць беларускія адпаведнікі для расійскіх тэрмінаў «унітаз» і «стаяк»? — прывяла прыклад Карач. (Яна мела на ўвазе стаяк каналізацыйны.)

«Усё, што ёсць [у беларускай тэрміналогіі] — гэта калькі з рускай мовы. У найлепшым выпадку — з польскай», — заявіла Карач.

А калі яе выказванні выклікалі шквал абурэння, яна ўвайшла ў раж:

«Хамства — гэта адметная рыса беларускамоўных людзей, у якіх нават аргументаў няма, а толькі знявагі і мат.

Амаль кожны беларускамоўны з другога-трэцяга сказа пераходзіць на пагрозы». І дадала: «Прыхільнікаў Лукашэнкі ў беларускамоўных колах нашмат больш, чым сярод астатніх сацыяльных [sic!] групаў».

А таксама: «60 працэнтаў насельніцтва ненавідзіць тых, каго яны называюць «бнфаўцамі».

У адказ палемісты звінавацілі філолага па адукацыі Карач у элементарным невуцтве. Слова «ўнітаз» прыйшло ў рускую мову з лацінскага «Unitas» – назвы іспанскай фірмы, якая ў пачатку ХХ ст. першай пачала пастаўляць гэтую прадукцыю ў Расійскую Імперыю.

Вольга Карач – актывістка апазіцыі ў Віцебску, былая дэпутатка гарсавета. Яна падумвае пра вылучэнне сваёй кандыдатуры на прэзідэнцкіх выбарах.

У дыскусіі Карач далей паспрабавала згладзіць свае першыя, занадта эмацыйныя выказванні.

Яна сказала, што сама хоча аддаць дзіця ў беларускамоўны садок і школу і гатовая ўдзельнічаць у арганізацыі такіх установаў: «Патрэбны сур’ёзныя дзяржаўныя праграмы для развіцця беларускай мовы, у тым ліку для развіцця тэрміналогіі, а не тупой калькі з суседніх моваў. Але вы маеце права са мной не пагадзіцца і сказаць, што на сёння беларуская мова багатая і развітая, і дзяржаўныя праграмы падтрымкі ёй не трэба», — прымірэнча напісала яна. Але

«тытульная мова тытульнае нацыі — тая, на якой размаўляе большасць. У Беларусі гэта азначае — расейская. А не беларуская», — настойвае Карач.

«Хто яшчэ давярае Вользе Карач і лічыць яе перспектыўным палітыкам — з рэчамі на выхад», — пажартавала ў адказ музычны кіраўнік ясляў-садка з Мінска Юлія Шарова.

«Карач становіцца вельмі зручнай для рэжыму з мэтай дыскрэдытацыі апазіцыі і грамадзянскай супольнасьці ўвогуле», — мяркуе студэнт-беларус, які вучыцца ў Джорджтаўнскім універсітэце ў Вашынгтоне (ЗША) Валеры Кавалеўскі.

«Моўнае пытанне ў Беларусі — гэта такая трысьцінка, якая зламала спіну не аднаму вярблюду, — заўважыла журналістка Святлана Курс. — У той дыскусіі ёсць нашмат горшыя персанажы. І тыя беларускамоўныя, што там крылі мацюгамі [ў адказа Карач], і нейкая фэерычная «настаўніца беларускай мовы», якая расказвае пра мову гнюсныя показкі, — адзначае Курс. — Чамусьці ад беларускамоўных беларусаў вымагаецца галубіная кротасць: табе кажуць, што мова і літаратура касыя, крывыя і кульгавыя, а ты кротка паўтарай: не, дзядзечка і цётачка, «наша мова такая ж людская». А навошта? Каб дзядзечка і цётачка ад мяне і мае моўкі не адвярнуліся. А навошта мне такія дзядзечкі і цётачкі? Гэта тое ж самае, што суседка прыйдзе і скажа мне: вунь Мэрыл Стрып у Галівудзе цвіце, а твая мамулька ў касцюмчыку фірмы «Світанак» і ў гумавых ботах гародчык палівае. Дык Мэрыл Стрып — каралева, а твая мама — ну, сама панімаеш. Як мне адрэагаваць? Бараніць маму — дурасць, бо і яна, і Мэрыл — цудоўныя. Я такой суседцы скажу: а ідзі ты, Марфуша, лесам, каб я цябе ня бачыла».

Святлана Курс выдаліла Карач з фрэндаў.

Каментары159

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Галоўнае
Усе навіны →