Здарэнні4747

«Ён баяўся нават уколаў, які ён наркаман?!» Сваякі памерлага ў СІЗА хлопца будуць патрабаваць эксгумацыі цела

Калі Жанна Пцічкіна даведалася, што яе сын памёр у СІЗА № 1, яна ўсю ноч глядзела відэа з вяселля дачкі. На ім Ігар запрасіў маму танчыць у першы і апошні раз у жыцці, піша tut.by.

— Гэта ён мяне ўгаварыў. Я не ўмею танцаваць ... Тут я яму кажу: «Сынулька, я цябе так люблю». Вось ён цяпер мяне падыме ... Я яго тут абдымаю, — каментуе відэа маці, якая ўчора пахавала сына.

Замест арышту Ігар мог атрымаць штраф, але не захацеў плаціць «гэтай дзяржаве»

Жанна распавядае, што бацька Ігара памёр, калі хлопчыку было шэсць гадоў. Яго і сястру маці выхоўвала адна.

— Увесь час была пры іх. Як іх адпусціць? А раптам абы што зробяць і ў турму сядуць? Я баялася турмы, як агню, — кажа яна, седзячы на падлозе сваёй кватэры.

Па словах маці, хлопец скончыў 9 класаў і ў 16 гадоў пайшоў працаваць на трактарны завод. Спачатку быў вучнем, транспарціроўшчыкамў, а затым акумулятаршчыкам. На гэтым заводзе цяпер працуе сама Жанна, да дэкрэтнага адпачынку працавала і дачка Ірына.

Прыкладна год таму Ігар з заводу звольніўся з-за маленькага заробку (5 млн рублёў) і ўладкаваўся механікам у прыватную фірму. Там зарабляў па 8-10 млн рублёў.

З 14 гадоў Ігар вадзіў машыну

— Я купіла «Гольфіка». Яму (Ігару. — TUT.BY) тады было 14 гадоў, ён сеў і адразу паехаў. На правы пайшоў вучыцца ў 17 гадоў і роўна праз тры дні пасля паўналецця іх атрымаў. Ён любіў машыны. Жыць без іх не мог, — распавядае Жана.

У 2011 годзе хлопца пазбавілі права кіравання транспартным сродкам на пяць гадоў і далі штраф 10.500.000 рублёў.

— Гэта было 30 снежня. Ён разам са знаёмым рамантаваў машыну ў гаражы. Вяртаўся дадому выпіўшы. Не саступіў дарогу, і ў яго ўрэзалася другая машына ... Так правоў і пазбавілі. 3 млн штрафу ён выплаціў, а 7.500.000 да гэтага часу павінен, — распавядае Жанна.

Паводле яе слоў, пасля рашэння суда прайшло два гады і тры месяцы. Праз тры месяцы хлопцу абяцалі вярнуць правы за добрыя паводзіны. Але ў сакавіку гэтага года ён зноў сеў за руль.

— Спачатку я ехала за рулём, але ішоў снег, заехала ў гурбу снегу — і мяне пачало трэсці. За руль сеў Ігар — і адразу ДАІ спыніла, — распавядае нявеста хлопца Ганна Шпарык.

Да суда па гэтым парушэнні хлопца яшчэ раз затрымалі за рулём у красавіку.

— Я спазнялася на заняткі ва ўніверсітэт, паехала на машыне, а дадому аўтамабіль вяртаў Ігар, — кажа Ганна.

У выніку ў маі гэтага года Ігара Пцічкіна прысудзілі да трох месяцаў адміністрацыйнага арышту па арт. 417 КК за невыкананне рашэння суда аб пазбаўленні права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю. Яго маці кажа, што замест арышту ён мог заплаціць 80 млн рублёў штрафу. Такіх грошай у сям'і не было.

— Ён сказаў, што не хоча плаціць гэтай дзяржаве 80 млн, — кажа яна.

Так як хлопец павінен быў правесці тры месяцы ў турме, з працы ён звольніўся, падпрацоўваў на будоўлях, разгружаючы мяхі, і чакаў, калі ўчастковы скажа ехаць у СІЗА ... Увечары 30 ліпеня маці і сястра праводзілі хлопца да РУУС. Пры ім былі дзве сумкі рэчаў і прадуктаў.

«Няхай кажуць, што ён памёр ад сардэчнага прыступу ... Але што, сэрца біла яго знутры?»

Ігар жыў у двухпакаёвай кватэры разам з нявестай, мамай, цяжарнай сястрой, яе дзіцем і мужам. Толькі нядаўна пераехаў са сваёй будучай жонкай у асобную кватэру і там пражыў два тыдні. Жанна кажа, што калі б ён ужываў наркотыкі, як выказалі здагадку ў СІЗА № 1, яны б заўважылі.

— У яго нават свайго пакоя няма! — кажа сястра загінуўшага Ірына Пцічкіна. — Ён усё жыццё баяўся ўколаў. Зубы не лячыў толькі з-за таго, што абязбольвальныя калолі.

Маці распавядае, што і алкаголь Ігар ўжываў не часта — «як усе, у кампаніі».

— Якія маглі быць запоі, калі ён увесь час працаваў? — пытаецца яна. — Я ўсю яго кампанію ведала. Яны ў мяне і начавалі, калі выпівалі. Я па жыцці ніколі не піла, таму што з дзяцінства верніца. На гэта глядзела са слязьмі і пыталася ў яго: «Што ты робіш?» Вы бачыце, што ў мяне кватэра не як у алкаголікаў? Усе яго сябры б вам сказалі, што такіх добрых людзей, як ён, рэдка сустрэнеш. Ён і не біўся ў дзяцінстве ніколі.

4 жніўня ў 11.10 Жанне Пцічкінай патэлефанавалі з СІЗА № 1 і паведамілі, што яе сына больш няма. Першай на апазнанне цела, ускрыццё якога правалі без згоды родных, у морг паехала сястра Ірына.

— Няхай кажуць, што ён памёр ад сардэчнага прыступу ... Але што, сэрца біла яго знутры? — пытаецца Ірына, паказваючы фатаграфіі з гематомамі і сінякамі на целе Ігара. — Правая рука была сіняя, як сліва, а левая — апухлая. Маё меркаванне, што яго падвешвалі, таму рука і апухла.

— Мы думаем, што ў яго рукі былі пераламаныя, — кажа маці. — А на назе ёсць сляды ад уколаў.

У моргу родным разам з целам аддалі асабістыя рэчы Ігара: майткі, шкарпэткі, спартыўныя штаны і швэдар. Таксама далі дакумент, дзе напісана, што прычына смерці высвятляецца. Па словах Жанны, у моргу яна даведалася ў супрацоўнікаў, што памерлых з СІЗА № 1 сюды прывозяць часта.

Калі маці і сястра былі на прыёме ў начальніка СІЗА № 1, ён выказаў здагадку, што ў Ігара пачалася наркатычная ломка і яго давялося супакойваць.

— Калі ўявіць, што ён быў наркаманам і ў яго пачаліся дэманы ... Няўжо яго трэба за гэта забіваць? Ці мелі права яны яго супакойваць? Яны сказалі, што адправілі ў санчасць ... Там разам з ім яшчэ было два чалавекі. Як добра, што там былі людзі. Яны выйдуць з турмы, я з імі пагавару, — абяцае маці.

— Адкуль столькі жорсткасці ў людзях? Дапусцім, што яго збілі ... Бо ў гэтых людзей таксама напэўна ёсць дзеці і жонкі ... Нават калі ў выхаваўчых мэтах білі. Навошта катавалі? За што? — пытаецца сястра.

7 жніўня з ізалятара Жанна забрала астатнія рэчы сына: два ручнікі, тры майкі, швэдар, майткі, шкарпэткі, шлапакі, гаспадарчае мыла, туалетную паперу, кіпяцільнік, цукеркі, крэм пасля галення, канверты і сшытак, цыгарэты, часнык, перац, локшыну хуткага прыгатавання. У гэты ж дзень Ірына напісала заяву ў СК пра тое, што будзе даваць паказанні толькі ў прысутнасці адваката, папрасіла медыцынскае апісанне таго, як паміраў яе брат, а таксама правесці праверку па факце пашкоджанняў на яго целе.

Таксама родныя кажуць, што будуць патрабаваць эксгумацыі цела.

Каментары47

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур34

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур

Усе навіны →
Усе навіны

Кепскі мір ці зацяжная вайна. Як Украіна рыхтуецца да таго, што Трамп паспрабуе адразу пасадзіць яе за стол перамоваў13

Беларусь згуляла ўнічыю з Балгарыяй у апошнім матчы Лігі нацый. Лукашэнку на трыбунах таксама ўспомнілі5

Абарваныя адразу два інтэрнэт-кабелі, якія злучаюць Скандынавію з Германіяй і Літвой. Падазраюць дыверсію15

Беларусцы прыйшлося вярнуць дзіцячую дапамогу дзяржаве за паўгода. Што адбылося?8

Юлія Чарняўская прэзентавала кнігу паэзіі, напісаную пад хатнім арыштам. Яна прысвяціла яе мужу — Юрыю Зісеру

Стала вядома, на якую далёкасць ЗША дазволілі ўкраінцам страляць амерыканскімі снарадамі па Расіі1

Лукашэнка дазволіў паляванне на мядзведзя і рысь9

У лабавым сутыкненні з МАЗам загінулі тры чалавекі

«Сустрэліся і гаварылі пару гадзін». Канапацкая расказала, як Румас клікаў яе ва ўрад3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур34

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур

Галоўнае
Усе навіны →