З Масквы. Блог Алеся Чайчыца8181

Самы выбітны беларускі военачальнік XX стагоддзя? Станіслаў Булак-Балаховіч

У гэтым чалавеку спалучаліся многія якасці, якіх бракавала і бракуе многім беларускім змагарам-дэмакратам.

23 лютага ў постсавецкай Беларусі прынята адзначаць «Дзень абаронцы айчыны». Гэтае савецкае свята, якое было прызначана на нібыта дзень стварэння бальшавіцкай арміі. Да Беларусі гэты дзень мае дачыненне хіба як дзень стварэння пронямецкай Беларускай краёвай абароны ў 1944 годзе.

А 22 лютага 1883 года (10 лютага па старым стылі), роўна 130 гадоў таму, нарадзіўся Станіслаў Балаховіч, вядомы як генерал Булак-Балаховіч. На маю думку, гэта самы выбітны беларускі военачальнік ХХ стагоддзя.

У прыватнасці, Заходняя Беларусь абавязаная дваццаццю гадамі свабоды ад савецкай улады і сталінскага тэрору, хай і ў складзе Польшчы, двум нашым землякам: Люцыяну Жалігоўскаму і Станіславу Балаховічу.

За ўдзел у Першай сусветнай вайне Балаховіч узнагароджаны шасцю расійскімі ордэнамі і трыма салдацкімі георгіеўскімі крыжамі.

Гэта пры тым, што на вайну ён разам з братам пайшоў добраахвотнікам, будучы ўжо старэйшым за трыццаць гадоў, не маючы ніякай папярэдняй ваеннай падрыхтоўкі. Пасля пачатку грамадзянскай вайны Балаховіч праявіў сябе як адзін з самых выбітных камандзіраў на антыбальшавіцкім фронце ў Эстоніі і на Пскоўшчыне.

У лістападзе 1919 г. Балаховіч са сваім аддзелам, збольшага складзеным з беларусаў, паступіў на службу Беларускай Народнай Рэспублікі, але Рада БНР не знайшла сродкаў, каб яго забяспечваць.

Сродкі знайшліся ў палякаў, і таму Балаховіч быў перакінуты пад Берасце, дзе ягоны дыверсійны аддзел зрабіўся ўдарным кулаком польскага наступу на бальшавікоў у беларускім Палессі.

У лістападзе 1920 года, перад Рыжскай мірнай дамовай паміж палякамі і бальшавікамі, што канчаткова «парвала наш край папалам», войска Балаховіча здзейсніла свой апошні паход у глыб акупаванай бальшавікамі тэрыторыі.

Гэтым разам войска адкрыта рушыла пад бел-чырвона-белымі сцягамі, а Балаховіч, падтрыманы шэрагам беларускіх вайсковых і палітычных арганізацый, абвесціў сябе Начальнікам беларускай дзяржавы. Балахоўцы вызвалілі ад саветаў частку Усходняга Палесся, але мусілі адступіць пад ціскам мацнейшых сілаў ворага.

Пасля вайны Балаховіч жыў у Польшчы, быў ваенным дарадцам. У прыватнасці, ён дапамагаў генералу Франка весці грамадзянскую вайну супраць прасавецкага ўрада.

Загінуў Балаховіч у 1940 годзе, ад нацысцкай кулі, у акупаванай Варшаве.

Чым далей, тым больш мне асабіста здаецца, што ў час грамадзянскай вайны Булак-Балаховіч быў найбольш рэалістычнай фігурай, гіпатэтычнае аб’яднанне вакол якой магло б даць максімальныя шансы тагачаснай спробе здабыць Беларусі незалежнасць.

У гэтым чалавеку спалучаліся многія якасці, якіх бракавала і бракуе многім беларускім змагарам-дэмакратам што ў тыя лёсавызначальныя часы, што цяпер.

Рэальная ўнутраная сіла, рэальная харызма, здаровыя халоднакроўе, нясхільнасць да інтэлігенцкай рэфлексіі і адсутнасць сумнавядомай беларускай паражэнчай памяркоўнасці. Добрая доля хуліганства і бесшабашнасці.

У беларускім незалежніцкім руху, я лічу, заўжды было зашмат добрых і дрэнных паэтаў, але замала людзей, якія, так бы мовіць, у добрым сэнсе слова маглі б даць ворагу кулаком па твары ці рубануць яго шашкай.

Паралельна з гэтым Булак-Балаховіч дэманстраваў эфектыўную здольнасць да здаровага кампрамісу акурат з тымі, з кім беларусам, імаверна, тады і трэба было шукаць хаўруса: з Пілсудскім, з расійскімі белагвардзейцамі, ключавымі антысавецкімі сіламі рэгіёна. Ён і застаўся ў гісторыі як герой адначасова польскі, беларускі і расійска-белагвардзейскі. Ён больш, чым многія, разумеў, што галоўная супольная задача на той момант — перамога над бальшавікамі.

У бацькі-Балаховіча ёсць чаго павучыцца.

Карысныя спасылкі:

Апытанка

Каментары81

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →