«Наша Ніва» датэлефанавася ў Берлін да былога начальніка мінскага СІЗА Алега Алкаева.
У Інтэрнэце з’явілася відэа, на якім па Мінску едзе былы начальнік СІЗА№ 1 Алег Алкаеў.Едзе ён на аўтамабілі па праспекце Незалежнасці ў бок аэрапорта. І выразна называе сябе: «Я Алег Леанідавіч Алкаеў». Вы сапраўды былі ў сталіцы Беларусі, гэта відэа сапраўднае? — запыталіся мы ў Алкаева.
«Толькі што прачнуўся, учора позна лёг, дык нічога не бачыў. Відаць, чалавек вельмі падобны да мяне (смяецца). Вы ж ведаеце, што па нямецкім заканадаўстве ў маім статусе [палітычнага ўцекача — «НН»] мне нельга наведваць Беларусь», — спачатку ўпіраўся Алкаеў.
Хаця пасля прызнаў, што ў Мінск ён усё ж прыязджаў. «Паездка была 11–13 лістапада. Два дні. Ноччу прыехаў, ноччу з’ехаў. Вядома, што прыязджаў праз Расію».Якая мэта паездкі?
«Сустрэўся з патрэбнымі людзьмі. Трэба было падняць пэўныя архівы па справе зніклых. Расследаванне не спыняецца. Зараз працую са сведкамі па гэтых справах», — кажа Алкаеў.
«Сенсацый не будзе, яны і не патрэбныя, бо іншы бок праз іх можа прыняць меры перасцярогі. Мае звесткі будуць больш грунтоўнымі. Хутка ўсё даведаецеся. Магчыма, што яшчэ да Новага года паспею надрукаваць», — кажа Алкаеў.
Ці не адчуваў ён небяспеку, прыязджаючы ў Мінск?
«Засцярогі, вядома, заўсёды ёсць. Але былі прынятыя канкрэтныя меры бяспекі.Зрэшты, хто яны такія, каб мы іх баяліся? Кіраўнік Беларусі — гэта беларускі народ, а не нейкая асоба.
Прыязджаў, і буду прыязджаць»,— сканчвае Алег Алкаеў.
Інфармацыя пра тое, што Алкаева бачылі ў Мінску, упершыню прайшла ў сацыяльных сетках пэўны час таму.Відэа з’явілася 4 снежня на ЮТубаўскім канале грамадскай ініцыятывы «Наш дом», якую ўзначальвае Вольга Карач. Алкаеў даў зразумець, што для яго гэтае відэа — нечаканасць.
Алкаеў атрымаў палітычны прытулак у Нямеччыне пасля таго як выкрыў факты, звязаныя з выкраданнем і імаверным забойствам лідараў апазіцыі, бізнэсоўцаў і журналістаў у канцыЁн прыклаў вялізныя намаганні для таго, каб раскрыць гэтыя злачынствы і паінфармаваць грамадскасць пра іх.1990-х .
Варта адзначыць, што 16 лістапада ў інтэрв’ю газэце «Прессбол» былы міністр унутраных справаў Юрый Сівакоў заявіў, што нясе віну за зніклых палітыкаў.На пытанне журналіста «У чым вас найбольш папракаюць?» Юрый Сівакоў сказаў наступнае: «Напэўна, любы цвярозы чалавек, які са мною ніколі не сустракаўся, а ведае пра Сівакова толькі на слых, звязвае гэтае прозвішча са зніклымі палітыкамі. Ну што ж… Я за гэта адказваю, мая віна ў гэтым была, ёсць і будзе. Час, вядома, праходзіць, нешта знікае, але людзі ўсё адно будуць ставіцца да мяне як да чалавека
Алег Алкаеў адразу зрэагаваў на гэтую заяву Сівакова і назваў яе сігналам для замежных палітыкаў:«Ягоную заяву можна лічыць сігналам да замежных палітыкаў, якія змогуць гарантаваць яго бяспеку, а таксама намёкам на тое, што з гэтага моманту любыя замахі на ягонае жыццё ці свабоду цяпер трэба разглядаць толькі як сродак пазбавіцца ад важнага сведкі. Я думаю, што палітыкам трэба ўлічыць гэты фактар і сапраўды падумаць пра дапамогу гэтаму чалавеку. Я ведаю, што для яго гэта быў цяжкі выбар, але і цаню тое, што ён знайшоў у сабе сілы зрабіць правільны крок».
Выходзіць, прыезд Алкаева ў Беларусь папярэднічаў дадзенай заяве Сівакова.
Застаецца адкрытым пытанне, чаму Алкаеў ці блізкія да яго людзі вырашылі выставіць відэа з ім у Мінску ў адкрыты доступ.
Каментары